Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Батлеечны спектакль "Нараджэнне Ісуса".

Дата: 11 августа 2021 в 17:02

Завяршаюцца калядныя святы, якія былі прысвечаны адной з галоўных падзей для кожнага хрысціяніна – Нараджэнню Ісуса Хрыста. Здаўна ў гэтыя дні было прынята наведваць богаслужэнні, дапамагаць тым, хто мае патрэбу, ну і, вядома ж, не забываць аб падарунках для дзяцей. Такім падарункам для вучняў школы  стала батлеечная пастаноўка ў выкананні метадыста ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна”Вольгі Трубач.

З цікавасцю рабяты праглядзелі  батлеечнага спектакля "Пра нараджэнне Ісуса". У сюжэце прадстаўлення ляжаць падзеі нараджэння Ісуса Хрыста. Як мы памятаем з Евангелля, гэтая навіна вельмі хутка разляцелася па Віфлееме. А вешчуны, што праходзілі міма, даведаліся аб месцы, дзе нарадзіўся збавіцель, дзякуючы новай яркай зорцы, што з’явілася на небе.        Спектакль  пазнаёміў  вучняў з сапраўднымі чалавечымі каштоўнасцямі,  навучыў  распазнаваць дабро і зло.

Вучні даведаліся адкуль пайшла назва «батлейка», якімі словамі традыцыйна пачынаўся выступ батлейшчыкаў, колькі «паверхаў» звычайна мела батлеечная скрыня, а таксама  у чым іх сімвалічнае значэнне.

Пасля прадстаўлення хлопчыкі і дзяўчынкі  зазірнулі ў батлеечную скрыню, з цікавасцю разглядалі лялек і нават паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў гэтага незвычайнага тэатра.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.