Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзеці пад пастаянным кантролем дарослых – так павінна быць.

Дата: 18 августа 2021 в 11:59

Дзеці – гэта не толькі наша будучыня, але і наша сучаснасць. Менавіта сёння мы павінны зрабіць усё для таго, каб яны мелі магчымасць вырасці прыстасаванымі, парой да  жорсткага, свету. Залішняя клопат і агароджа ад рэальнасці толькі шкодзіць падрастаючаму пакаленню. Хлопчыкі і дзяўчынкі павінны ведаць аб магчымых небяспеках, каб пазбегнуць іх.

Хто, як не бацькі, павінны клапаціцца пра тое, каб дзеці не толькі добра засвойвалі ўсе тыя веды, якія дае школа, але і прывучаліся да парадку, дысцыпліны, каб яны выконвалі нормы жыцця нашага грамадства. Што датычыцца пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці, то ў гэтых пытаннях на дапамогу бацькам прыходзяць работнікі МНС.

Супрацоўнікі Маладзечанскага ГРАНС у рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” з адзінаццатага мая штодня праводзяць тэлефонныя “званкі бяспекі”. Такім чынам вядзецца прафілактычная размова па асновам бяспекі жыццядзейнасці.

“Паважаныя мамы и таты! Некалькі простых саветаў, як навучыць дзяця бяспечным паводзінам: штодня нагадвайце дзіцяці аб правілах бяспечных паводзін; выкарыстоўвайце для гэтага адпаведныя сітуацыі: на вуліцы, у хатняй абстаноўцы, у падарожжы; тлумачце дзіцяці ўсё, што адбываецца вакол, каментуйце, чаму трэба паступаць так, а не інакш; важна памятаць: забарона хутчэй дасць стымул дзіцяці паспрабаваць у вашу адсутнасць тое, што нельга, таму казаць пра бяспеку трэба ў давернай манеры. Ні ў якім разе не пагражаць і не запалохваць. Калі хочаце навучыць дзіця правілам бяспекі, перш за ўсё, выконвайце іх самі. Захоўвайце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах. І самае галоўнае – не пакідайце дзяцей без нагляду!”.

Асноўнае пытанне, падчас акцыі “выратавальнік на сувязі”: “Як вы лічыце, ваш дом бяспечны для дзіцяці?” Прыемна адзначыць тое, што амаль усе ведаюць якія прадметы у кватэры могуць быць небяспечнымі для дзіцяці.

Таксама не лішнім было напомніць бацькам, што трэба рабіць, калі адбыўся пажар: выбегчы на вуліцу; пазваніць па тэлефону 101 ці 112 і вызваць выратавальнікаў; паведаміць, што гарыць і свой адрас. Калі пры пажары выйсці з памяшкання немагчыма, неабходна: вызваць выратавальнікаў па тэлефону 101 ці 112; закрыць вокны, заткнуць шчыліны пад дзвярыма мокрымі анучамі; рот і нос прыкрыць вільготнай тканінай; калі ёсць магчымасць, выйсці на балкон і шчыльна прыкрыць за сабой дзверы; калі балкона няма, чакаць дапамогі каля акна, падаючы сігналы выратавальнікам кавалкам яркай матэрыі.

Кожнаму прапанавалі паглядзець разам са сваімі дзецьмі цікавы навучальны мультфільм “Цудоўная кніга”. Спадзяёмся, што мамы і таты будуць выконваць усе парады выратавальнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.