Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музейна-педагагічны занятак “Сам зраблю батлейкавую ляльку”.

Дата: 10 августа 2021 в 16:37

Максім Багдановіч – адзін з самых таленавітых паэтаў Беларусі  пачатку XX стагоддзя. За свае 25 гадоў ён паспеў пакінуць даволі багатую спадчыну як паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык. Засталіся напаміны пра яго і ў тых мясцінах, дзе ён жыў і бываў, у Мінску і Ракуцёўшчыне.

Батлейка – няздзейсненая мара паэта. Аднойчы пачуўшчы тэксты батлеечнага прадстаўлення, Максім Багдановіч не змог застацца абыякавым і захацеў павандраваць са сваім тэатрам па вёсках, мястэчках і гарадах. Але хвароба не дазволіла зрабіць уласную батлейку. Але мы маем магчымасць дакрануцца да мары паэта пад час музейна-педагагічнага занятку “Сам зраблю батлейкавую ляльку”.  Так зрабілі вучні 5 –х класаў ДУА “Красненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”. На занятку дзеці даведаліся не толькі пра важныя моманты з жыцця самага маладога класіка беларускай літаратуры. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі вучні ажыццявілі віртуальную (завочную) вандроўку ў гісторыю старажытнага лялечнага тэтра “Батлейка”. Цяпер вучні ведаюць не толькі пра традыцыі батлеечных паказаў, паходжанне народнага тэатра, але і з лёгкасцю дадуць адказы на пытанні: “Што такое шпянёк?”, “З чаго выраблялі батлейкавую ляльку?”, “Адкуль узоры іх адзення?”. Практычная частка занятку дазволіла дзецям праявіць сябе ў ролі мастакоў і майстроў: з простых матэрыялаў – кардону і палачкі (кактэйлевай саломкі) вучні вырабілі сапраўднага героя батлейкі. Паглядзіце, якія прыгожыя і шчырыя анёлы атрымаліся ( Дадаць фотаздымкі з анёламі).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.